Мяне хочуць абвінаваціць у згвалтаванні і продажы наркотыкаў

топ 100 блогов zarembiuk — 02.04.2010

Ад раніцы мне пачалі званіць з выбарчых камісій.
Прычым як з Мастоўскай раённай так і з акруговай Малышчынскай. Размовы тычыліся агульных плакатаў кандыдатаў у дэпутаты. Званок з Мастоўскай раённай камісіі быў для мяне чаканым, а вось  маякі  старшыні акруговай камісіі па выбарах Гродзенскага аблсавета я ўспрыняў са здзіўленьнем.  Здзівіўся, негледзячы на тое, што Алена Іванаўна званіла каб зачытаць мне біаграфію, тэкст якой збіралася перадаць у тыпаграфію для друку агульных плакатаў. Гэта негледзчы на тое, што яшчэ 30 сакавіка я аддаў у рукі саратару Малышчынскай акруговай камісіі плытку CDR з маім здымкам, слоганам і біаграфіяй. Як я і здагадваўся, гэтая інфармацыя была патрэбная акруговай камісіі, каб пракантраляваць што ж я там напісаў і пад якімі лозунгамі іду на выбары ў аблсавет.

З Юрэвіч Аленай Іванаўнай адбылася цікавая размова. Яна зачытала маю створаную ёй на аснове біаграфічнай анкеты кандыдата ў дэпутаты біаграфію ў якой я выглядаў вельмі прывабна для камісіі і не самым лепшым чынам для выбаршчыкаў. Напрыклад забыліся пра тое, што я быў дэпутатам Мастоўскага райсавета. Хаця ў біаграфічнай анкеце ёсьць адмысловае пытанне для прэтэндэнтаў у кандыдаты. Ці выбіраўся дэпутатам Савета альбо парламента? Так. выбіраўся. Калі і як. Усё гэта было ўказана  ў анкеце. На маё пытанне “А чаму Вы не ўзялі той тэкст біаграфіі які я Вам запісаў на плытку?”

“Диск сказали не учитывать, так как там нет Вашей подписи.” – адказала кіраўнік камісіі.

«Так давайте я распечатаю лист с своей биографией, подпишу его и привезу Вам» - спытаў я па руску, бо Алена Іванаўна не валодае беларускай мовай.

“Мне рэкамендавалі всё пісаць так як у анкеце Вашай” – адказала спадарыня сакратар.

Праўда хто рэкамендаваў і дзе ў закандаўстве гэта прапісана, Алена Іванаўна так і не адказала.

Пасля доўгіх дыскусій з майго VELCOM на яе МТС, шэрагу маіх заўваг і настойлівай просьбы каб біаграфічныя звесткі друкаваліся на беларускай мове, мы усё ж такі прыйшлі да паразуменьня што тычыцца маёй біаграфіі, але ж ні мая фірмовая эмблема выбарчай кампаніі ні шэраг цікавых фактаў з біаграфіі на агульны плакат не патрапяць. Месца для друку тэкста абмежаванае ))) Затое, агульны плакат будзе па беларуску, і гэта добрая навіна.

Тым часам у Мастоўскай раённай выбарчай камісіі кансультуюцца, на конт таго ці можна уключаць факт з маёй біаграфіі аб тым, што я быў дэпутатам Мастоўскага райсавета 24 склікання і з’яўляўся членам  дэпутацкай камісіі па сацыяльных праблемах. А таксама высвятляюць ці можна друкаваць маю біаграфію ў агульным плакаце на беларускай мове. Што тычыцца  майго дэпутацтва ў мінулым скліканьні Мастоўскаг райсавета, то не хоча спадарства указваць гэта ў агульным плакаце. Як і ў Барысаве Зміцера Бабіцкага, тут у Мастах з мяне хочуць зрабіць маргінала. Ну паглядзім. Я ад свайго не адступлюся! Факт біаграфіі ёсьць, і яго не выкрэсліць, як быхтосьці гэтага не хацеў.

І яшчэ адна навіна з акругі па выбарах у Гродзенскі аблсавет - трэці кандыдат у дэпутаты спадар Біч, якога высунулі ў апошні момант ад працоўнага калектыва - зняў сваю кандыдатуру. Па якой прычыне - старшыня камісіі адмовілася мне тлумачыц.

Спяшаюся па справах кампаніі. Таму даруйце за памылкі і абдрукоўкі. Увечары ўсё папраўлю.
Мяне хочуць абвінаваціць у згвалтаванні і продажы наркотыкаў

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Оригинал взят у alex_leshy в Складывая пазл "про десантников". История с якобы захваченными на территории Украины российскими десантниками меня заинтриговала. Особенно после того, как в сети появились видеоролики фрагментов их допросов на видеокамеру. Что же, давайте попробуе ...
7 февраля 2021 года коммунисты разных организаций Москвы (РКРП, РМП, ОКП-Рабочий Компас, Рабочий Контроль, ЛБ, Коммунисты России, АКМ-ТР) снова вышли на акцию в защиту Александра Черепанова. 71-летнему коммунисту, первому секретарю Тюменского обкома, главному редактору газеты «Трудовая ...
1) James Blake - James Blake 2) Jamie Woon - Mirrorwriting 3) GusGus - Arabian Horse 4) SBTRKT - SBTRKT 5) Danger Mouse & Daniele Luppi with Jack White & Norah Jones - Rome 6) The Weeknd - House of Balloons 7) Wild Beasts - Smother 8) Mujuice - Downshifting 9) Active Child - You Are All I See 10) Justice - Audio, Video, Disco Да, ...
фото с сайта: http://eugzolotuhin.livejournal.com/ Какой праздник является олицетворением Санкт-Петербурга? Алые Паруса! Главный праздник выпускников. Самое масштабное шоу года и по декорациям превосходящее день города. На этот праздник мечтают попасть туристы, а посмотреть на кораб ...
В связи с запретом на размещение одного и того же поста в любых других сообществах кроме этого - но в соответствии с правилом -Запрещены кросспосты (что такое и почему?). Но оставить ссылку на сообщение в соседнем сообществе вполне допустимо. ...