Дзе б я жыў (а мо і буду)

топ 100 блогов pan_demetrius — 14.06.2011 Разглядваючы шматлікія малюнкі Орды і чытаючы ўспаміны аб "ідэальным" старалітоўскім побыце ў "Пане Тадэвушы", заўсёды адзначаў хараство невялікіх старасвецкіх дворкаў, з франтонамі, порцікам, гонтавым ці чарапічным дахам. Гэтыя ўтульныя дворкі заўсёды дысаніруюць у мяне з тымі 3-х паверховымі хібарамі, якія будуюць на 6-ці сотках, альбо з "замкамі" і "палацамі Шэйха" - адным словам з гігантызмам і безгустоўнасцю, якія бачыш вакол дарог, выязжаючы з Мінска. А вось у такім невялікім дворку а-ля залатыя вольнасці, старка ды партрэты вусатых продкаў па сценах, а-ля музыка Шапэна й Агінскага, я заўсёды і хацеў жыць. Бачыў, што такімі РЭАЛЬНЫМІ палацыкамі ў нас гандлююць на аўкцыёнах, але памеры і кошты на аднаўленне запэўнівалі мяне, што такое для мяне ў гэтым жыцці нерэальна. Трэба будаваць сваё, штосці меншае, новае.

І вось дазнаюся, што ў Польшы зараз існуе мода на такія рэтра праекты. Будуюць невялікія дворкі, якія цалкам сучасныя знутры, але звонку выглядаюць старасвецкімі. Што сказаць, я прыглядзеў і для сябе праекцік ;)

Дзе б я жыў (а мо і буду)


Вось так гэты "палацык мроі" выглядаў бы з галоўнага фасаду. Уявім перад ім круглую клумбу, ды плюшч, які ўецца па сценах палацыка. А вось як гэты дом выглядаў бы ззаду:

Дзе б я жыў (а мо і буду)

Ну і яшчэ рэндэр:

Дзе б я жыў (а мо і буду)

Нават ёсць старонка аматараў такой архітэктуры BudujemyDwor.PL. Там можна паглядзець іншыя праекты традыцыйнага стылю. Напрыклад, у гэтага праекта, ёсць папярэдні, дзе плошча 2-га паверха менш. Ёсць розныя праекты і розныя варыянты асобнага праекта. Вось, мне яшчэ спадабаўся і такі варыянцік:

Дзе б я жыў (а мо і буду)

Ну а калі вы ўжо вырашылі пабудаваць сабе старасвецкі дворык, але ня ведаеце, як падтрымаць антураж знутры, ёсць таксама адпаведны сайцік.

Нават не ўяўляю калі ў нас у Беларусі можа з'явіцца такі трэнд. Колькі патрэбна гадоў? Тым больш, што гэта не шале ў сібіры, фахверк у стэпах, ці юрта у Правансе. Пагартайце альбом Ордавых малюнкаў, і пабачыце, ШТО для гэтай зямлі традыцыйна.

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Помимо цели сохранения у кормила власти проворовавшегося режима эта война, уже очень серьезно обогатившая так же и глубинную, нищую Россию, влившая колоссальные средства военных выплат в депрессивные РФ-регионы, имеет еще одну для продолжения причину. И эта причина, в отличии от первых ...
Как всем известно, Ислам это религия мира и добра. Когда у мусульманина спрашивают почему тогда с Исламом связанно столько смертей, он отмахивается "Это всё политика" . Однажды я спросил у мусульманина, а почему вы слушаете ваших политиков которые опираясь на Ислам провоцируют столько с ...
На фоне «сирийской войны» и связанных с нею проблем, за кадром остаются процессы, происходящие в соседней Турции. Между тем, если у Асада все идет на поправку, то этого нельзя сказать о его турецком коллеге. Дела у Эрдогана идут из рук вон плохо, но самое страшное понимать, что это следств ...
Подруга прислала фото на опознание. Наш деревенский ТЦ украсили к Рождеству. Версия подруги - гибрид мыши и лося. Моя версия - рептилоид. А как вы думаете? ...
 жж-счетчики вне закона Из сети временно пропали ЖЖ-счётчики, рейтинги и сервисы для блогеров deep-water.ru, сообщает владелец сайта. По представлению неназванного лица в органы МВД (скан документа) — хостер отключил ресурс от сети. По словам ...