Сёння выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

топ 100 блогов obychnaya-ya11.10.2015
Выбары адбыліся, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Яўка перавысіла 50%. Вось і добра! Захаваем казну разам! Разам? Дарэчы сказаць, гэта мерапрыемства я праігнаравала! Чаму? Мы ўсе ведаем, што пераможа Лукашэнка (ці я адна такая разумная)!? Трэба сказаць, што заклікі прагаласаваць на мяне не падзейнічалі. Тэлефонны званок мужа, які даведаўся, што я магу аддаць свой голас за кандыдата на ўчастку, дзе мяне няма ў спісе таксама не ускалыхнуў маю грамадзянскую свядомасць. Адчытаў мяне, як школьніцу, нагадаў аб маім грамадзянскім абавязку (дэмакратыя)! Ух! Павінна быць сорамна, так? Нават сацыяльны ролік - "Твой голас можа быць вырашальным!" мяне не пераканаў. Паштоўка з выдатнымі словамі і подпісам (копіяй) дзеючага Прэзідэнта таксама пакінула мяне абыякавай. Выбары паўсюдна - СМС ад Выбаркама, заклікі ў супермаркеце, плакаты, улёткі - якая ўвага к маёй персоне. Дапамога мая патрэбна? Толькі вось узаемнасці ад дзяржавы чакаць доўга давядзецца!

Сёння выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Я люблю Беларусь! Не прамяняю яе на іншую краіну, але сёння я не бачу перспектыў змяніць што-небудзь. Ад мяне, ад майго голаса нічога не залежыць! Сёння я гэта разумею. У Рэспубліцы Беларусь састарэлая нацыя, якая арыентавана на Лукашэнку (безумоўна, ёсць выключэнні). Пенсіянераў, па меры магчымасці, у краіне падтрымліваюць. Вось і перад выбарамі Аляксандр Рыгоравіч паклапаціўся і падпісаў Указ "Аб павышэнні пенсій" з 1 верасня 2015 на цэлых 5%. Вось і задобраны, старыя! Бедныя, ці ведаюць яны, як жывуць пенсіянеры ў іншых краінах? Хай бы ён паспрабаваў пражыць на гэту пенсію. Беларусы - цярплівы народ. У краіне ёсць перспектывы і магчымасці развіваць эканоміку, але з добрым палітыкам, які будзе думаць аб сваіх людзях, аб беларусах, а не рабіць паказуху для іншаземцаў.
Я не пайшла на выбары не таму, што мне "пляваць" на маю краіну, а таму што прэзідэнцкая кампанія 2015 года нічым не адрозніваецца ад папярэдніх. За нас усё вырашылі! Нам застаецца рабіць стаўкі на працэнт падтрымкі нашага "бацькі". Ваша стаўка?

Оставить комментарий

Предыдущие записи блогера :
03.10.2015 Измены
Архив записей в блогах:
Глеб Таргонский сходил на фильм 2021 года "Бендер Золото Империи". И в ролике ниже разберёт сюжет, расскажет об исторических личностях (Котовский, Махно, Щусь), о ляпах и анахронизмах. ...
...
это Дронов и ...
Не только лишь все обратили внимание на истерику последних нескольких недель вокруг каклы вообще и СП-2 в частности. Если Путин нападёт на Украину ( или в Украину? ) - то этому самому Северному потоку - 2 наступит немедленный капец. А мне вот интересно, светлые головы европейских ...
Правила дорожного движения одинаково полезно исполнять и на земле, и на воде. На воде тем более, ибо у судов слегка так разница по инерции, посему финал неправильно организованного движения может быть крайне печальным. Вот как раз такое случилось на днях в Малаккском проливе. Там ...